Ашуканцы ў Telegram вырашылі «хайпануть» на нягодах Дурава
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Ашуканцы ў Telegram прыдумалі схему крадзяжу звестак на хвалі навін пра Дурава, паведаміла ведамственная газета МУС «На страже».

Снимок носит иллюстративный характер. Источник: Christian Wiediger / Unsplash
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Christian Wiediger / Unsplash

Пасля затрымання заснавальніка мэсэнджара і выстаўлення яму абвінавачанняў судом ашуканцы не засталіся ўбаку ад гучнай інфанагоды і вырашылі выкарыстаць яе ў сваіх інтарэсах.

Псеўдасупрацоўнікі службы падтрымкі мэсэнджара прапануюць карыстальнікам захаваць асабістыя звесткі і перанесці іх на бяспечны рэсурс. Далей у чат дасылаюць спасылку, па якой трэба запоўніць зветскі для ўваходу ў Telegram. Пасля атрымання пароляў скамеры аўтарызуюцца ў акаўнце, кіруюць перапіскамі і каналамі.

«Профіль можа пайсці на продаж у ценевую краму і выкарыстоўвацца ў фішынг-схемах», — папярэдзілі ў МУС.

Чытайце таксама