• Zerkalo.io – новости Беларуси и мира

«У Мінск лётаў за два рублі». Рэдкія фоты маладзечненскага аэрадрома, адкуль можна было ўляцець у Мінск і на Нарач

20 августа 2021 в 1629456240
Рэгіянальная газета

А вы ведалі, што ў 1960-х гадах з Маладзечна ў Мінск і назад можна было дабрацца на самалёце? Аб гэтым сёння малавядомым факце распавядае «Рэгіянальная газета».

ота Аляксандра Салагуба адлічбаваў Яўген Стэльмах, rh.by
Фота Аляксандра Салагуба адлічбаваў Яўген Стэльмах, rh.by

Фотаздымкі маладзечненскага аэрадрома у жніўні 1969 года зрабіў маладзечацец Аляксандр Салагуб, а цяпер адлічбаваў Яўген Стэльмах. Пра аэрапорт у Маладзечне карэспандэнту расказаў аўтар фота Аляксандр Салагуб.

- Аэрапорт я добра ведаў яшчэ з 1960-х. Тут садзіліся грамадзянскія самалёты «АН-2».

Не адзін раз лётаў з Маладзечна ў Мінск за два рублі. Дарога займала 20 хвілін.

ота Аляксандра Салагуба адлічбаваў Яўген Стэльмах, rh.by

Па словах суразмоўцы, тут жа стаяў невялічкі будынак - аэравакзал з касай, дзе можна было купіць білет на самалёт.

Акрамя Мінска, самалёты з Маладзечна лёталі на Нарач.

ота Аляксандра Салагуба адлічбаваў Яўген Стэльмах, rh.by

Месціўся аэрадром за вайсковай часткай ў бок Вялікага Сяла. Цяпер там стаяць катэджы.

Новости по теме:

«Дети пугались, увидев его». История белорусского «гиганта-математика», который 13 лет работал с Эйнштейном

Историки нашли одно из первых упоминаний о массовой вакцинации в Беларуси. Смотрите, как выглядит документ

Сегодня — Международный день жертв насильственных исчезновений. Пропавшие оппоненты Лукашенко до сих пор не найдены

Полная версия