Міністэрства адукацыі прыняло новую пастанову № 412 «Аб атрыманні вышэйшай адукацыі ў скарочаны тэрмін». У ёй змешчаны абноўлены пералік спецыяльнасцяў, па якіх пасля каледжаў і ліцэяў можна паступіць у ВНУ на скарочаную праграму, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Гаворка ідзе пра спецыяльнасці сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія адпавядаюць спецыяльнасцям праграмы бакалаўрыяту або бесперапыннай праграмы вышэйшай адукацыі. Усяго ў спіс увайшлі 139 спецыяльнасцяў, выпускнікі якіх могуць атрымаць дыплом ВНУ хутчэй, чым звычайна.
Сярод іх:
- дашкольная адукацыя;
- пачатковая адукацыя;
- выдавецкая справа;
- харэаграфічнае мастацтва;
- маркетынг;
- правазнаўства;
- геадэзія;
- лясная гаспадарка;
- сястрынская справа;
- папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый;
- паштовая сувязь;
- распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў;
- архітэктура;
- ветэрынарная медыцына;
- фармацыя.
Поўны спіс можна будзе ўбачыць у самой пастанове, якая пакуль не апублікаваная. Яна ўступіць у сілу на наступны дзень пасля афіцыйнай публікацыі.