Зніклага ў Мінску сямікласніка знайшлі. ІСН прызначыла праверку
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Мінску знайшлі сямікласніка Кірыла Казеку, які 6 верасня сышоў з дому і знік, паведамілі ў МУС.

Козека Кирилл Александрович. Фото: ГУВД
Кірыл Казека. Фота: ГУУС

Школьніка, які «бязмэтна блукаў па горадзе», заўважыў познім вечарам 8 верасня супрацоўнік крымінальнага вышуку Заводскага РУУС Мінска, які знаходзіўся на выходным дні.

«З падлеткам усё ў парадку, удакладняюцца прычыны яго сыходу з дому. Інспекцыяй па справах няплўнагадовых будзе праведзеная адпаведная праверка», — паведамілі ў міліцыі.

Нагадаем, Кірыл Казека сышоў з дому на вуліцы Галадзеда 6 верасня каля 13.30.