«Іванавец» на дне: спецпадраздзяленне разведкі Украіны затапіла ў Крыме расійскі ракетны катар
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У ноч на 1 лютага ваяры спецпадраздзялення Group 13 знішчылі ракетны катар «Іванавец» Чарнаморскага флоту РФ, паведамілі ў Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество480p  СкоростьОбычная  

«Судна ворага знаходзілася на рэйдзе возера Данузлаў у часова акупаваным Крыме. У выніку шэрагу прамых траплянняў у корпус расійскі карабель атрымаў пашкоджанні, не сумяшчальныя з далейшым рухам, — „Іванавец“ даў нахіл на карму і патануў», — расказалі ў ГУР.

У ведамстве адзначылі, што кошт карабля складае прыкладна 60−70 мільёнаў даляраў.

Таксама там дадалі, што аперацыя стала магчымай пры падтрымцы Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны і платформы United24.