Эксперт па авіябяспецы: гібелі пасажыраў «Боінга» ў Паўднёвай Карэі можна было ўнікнуць
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Брытанскі эксперт па авіябяспецы Дэвід Лермант лічыць, што экіпаж і пасажыры «Боінга» авіякампаніі Jeju Air загінулі ад сутыкнення самалёта з бетоннай канструкцыяй за ўзлётна-пасадачнай паласой, паведамляе Euronews.

Крушение самолета в Южной Корее. 29 декабря 2024 года. Фото: Yonhapnews
Крушэнне самалёта ў Паўднёвай Карэі. 29 снежня 2024 года. Фота: Yonhapnews

Авіякатастрофа самалёта Boeing 737 авіякампаніі Jeju Air у Паўднёвай Карэі, ахвярамі якой 29 снежня сталі 179 чалавек, адбылася праз бетонны бар’ер, які знаходзіўся амаль адразу за ўзлётна-пасадачнай паласой (УПП), якога ў аэрапорце не мусіла быць. Такое меркаванне выказаў брытанскі эксперт па бяспецы палётаў Дэвід Лермант.

«Я шакаваны тым, што адбылося, бо ў гэтым выпадку прычынай гібелі людзей стала не тое, што пілот не змог выпусціць закрылкі і шасі для пасадкі. Пасажыры загінулі праз сутыкненне самалёта з жорсткай канструкцыяй за ўзлётна-пасадачнай паласой, дзе яе быць не мусіць», — патлумачыў Лермант.

Канструкцыя на бетонным падмурку, на вяршыні якой былі ўсталяваныя радыёмаякі, выкарыстоўвалася для рэгулявання руху самалётаў ноччу або ў дрэннае надвор’е. Яна знаходзілася ўсяго за 250 метраў ад месца, дзе заканчваецца УПП.

Паводле эксперта, звычайна такія прылады усталёўваюць проста на зямлі. Гібель экіпажа і пасажыраў «Боінга» можна было перадухіліць, лічыць Лермант.

«Пілоту трэба было прызямліць самалёт вельмі хутка. Таму ён і выехаў за край узлётна-пасадачнай паласы. І менавіта таму, што самалёты часам заязджаюць за край УПП, такія жорсткія канструкцыі не ўсталёўваюцца адразу за ёю», — падкрэсліў эксперт.

Улады Паўднёвай Карэі заявілі, што ацэняць ролю «жорсткай канструкцыі» ў авіякатастрофе. Паведамляецца, што сістэмы радыёнавігацыі на бетонным падмурку знйдзеныя і ў іншых паўднёвакарэйскіх аэрапортах.

Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Паўднёвай Карэі Чхве Сан Мак распарадзіўся правесці дбайную праверку сістэмы авіяцыйнай бяспекі па ўсёй краіне.

Чытайце таксама