Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Названы победители антипремии «Золотая малина». Худшим признано супергеройское кино
  2. Что произошло после того, как из Белого дома перестали вести трансляцию. В чем признался советник Трампа
  3. Дасягнуўшы дна, даляр разварочваецца: як хутка ён будзе расці? Прагноз па валютах
  4. СМИ сообщили, что США готовы прекратить помощь Украине. Эксперты рассказали о последствиях — они очень печальные
  5. Мама или бабушка увлекаются «сердечными каплями»? Корвалол таит в себе ряд опасностей и запрещен в США — перескажите близким этот текст
  6. Зеленский опубликовал большое заявление после встречи с Трампом: «Нам нужны гарантии безопасности, а не просто прекращение огня»
  7. Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Мінсувязі
  8. ISW: ВСУ продвинулись в Торецке. Успешные контратаки могут вынудить Россию перебросить дополнительные силы на это направление
  9. Лукашэнка заклапаціўся адтокам людзей з рэгіёнаў. Ён агучыў «рэцэпт», як спыніць гэты працэс
  10. Причиной недавнего отключения отопления в Мозыре стал беспилотник, залетевший в Беларусь во время российской атаки Украины, — «Флагшток»
  11. Минский школьник вел дневник во время Второй мировой. Он описал жизнь под оккупацией — вряд ли вы так ее себе представляли
Читать по-русски


У Польшчы недалёка ад мяжы з Беларуссю памёр дальнабойшчык, што стаяў у чарзе каля адзінага адкрытага грузавога памежнага пераходу «Кукурыкі», паведамляе Dziennik Wschodni.

Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Трагедыя адбылася раніцай 3 ліпеня ў чарзе грузавікоў, якія чакалі афармлення на мытным тэрмінале ў Малашэвічах, у суседняй з памежным пераходам вёсцы. Адзін з кіроўцаў, 65-гадовы мужчына, выйшаў з кабіны сваёй фуры і страціў прытомнасць. Ён так і не ачуўся да прыезду брыгады хуткай дапамогі, якая канстатавала яго смерць.

Загінулы дальнабойшчык быў грамадзянінам Польшчы. Эксперты выключылі дачыненне трэціх асобаў да яго смерці, тым не менш пракуратура прызначыла ўскрыццё.

Нагадаем, цяпер на мяжы Польшчы і Беларусі засталося толькі два дзейныя памежныя пераходы — для грузавога транспарту «Кукурыкі» (з беларускага боку — «Казловічы»), а для легкавога — пункт пропуску «Тэрэспаль» (з беларускага боку — «Брэст»). Рух праз «Кузніцу» быў прыпынены на няпэўны тэрмін 9 лістапада 2021 года, а праз «Баброўнікі» — 10 лютага 2023 года.

Паводле звестак сэрвісу Granica.gov.pl на 4 ліпеня, у пункце пропуску «Кукурыкі» для грузавых аўто сярэдні час чакання пачатку рэгістрацыі складае 28 гадзін. Легкавікі могуць трапіць да памежнага пераходу «Тэрэспаль» за 8 гадзін, аўтобусы — за гадзіну.

Сітуацыя з пунктамі пропуску на мяжы з Польшчай

У канцы красавіка польскае аб’яднанне прадпрымальнікаў Zjednoczony Wschód («Аб'яднаны ўсход») звярнулася да прадстаўнікоў Сейма з патрабаваннем адкрыць памежныя пераходы (перш за ўсё «Баброўнікі») на мяжы з Беларуссю або ўвесці праграму падтрымкі памежнага бізнесу. Некаторыя польскія палітыкі падтрымалі гэтую ідэю, такую магчымасць дапусціў у тым ліку прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск.

Аднак ужо ў траўні пачалася новая эскалацыя міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы. У прыватнасці, адбылося некалькі інцыдэнтаў з нападам на супрацоўнікаў Памежнай службы Польшчы, адзін з іх праз некалькі дзён памёр.

На фоне таго, што адбываецца, размовы пра магчымае адкрыццё памежнага перахода сышлі на нішто. Больш за тое, Варшава вырашыла вярнуць на мяжы з Беларуссю 200-метровую буферную зону, куды забаронена заходзіць староннім, — такая зона ўжо дзейнічала ў пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы ў 2021−2022 гадах.

Напярэдадні стала вядома, што польскія ўлады прынялі рашэнне ўвесці вельмі пільны кантроль на тым самым мытным тэрмінале ў Малашэвічах, каб не дапусціць трапляння ў Еўрасаюз небяспечных прадметаў і рэчываў. Акрамя таго, польскае МЗС разлічвае на ціск Пекіна на Мінск, каб Лукашэнка выканаў патрабаванні Польшчы.

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі выказваўся пра ідэю закрыцця мяжы для руху грузаў. Міністр унутраных справаў і адміністрацыі краіны Томаш Семоняк таксама не выключае закрыцця мяжы з Беларуссю.