Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  2. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  3. Рынак нерухомасці, відавочна, чакае новая рэальнасць. З чым гэта звязана і які прагноз у экспертаў
  4. В Беларуси дорожает автомобильное топливо. На этот раз не на копейку
  5. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  6. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  7. Военные аналитики: Украина начала вывод своих войск из Курской области
  8. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
  9. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  10. Большасць людзей у свеце дыхае брудным паветрам. Нормам СААЗ адпавядаюць толькі сем краін
  11. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  12. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  13. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  14. Гэты аналітык пяць гадоў таму прадказаў, што Турчына прызначаць прэм'ерам. Спыталі, ці стане ён пераемнікам Лукашэнкі
Читать по-русски


У адной са сталічных аптэк мужчына хацеў купіць лекі па рэцэпце. Фармацэўтка засумнявалася ў афармленні бланка, і наведнік учыніў скандал, заявіўшы, што ён сам медык. Аднак пасля разглядаў стаў фігурантам крымінальнай справы за падробку дакумента, паведамілі ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз (ДКСЭ).

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

41-гадовы жыхар Наваполацка прыйшоў у мінскую аптэку купляць рэцэптурныя лекі. Фармацэўтка вывучыла бланк, знайшла некалькі недакладнасцяў і адмовілася прадаваць прэпарат. Наведнік не пагадзіўся з заўвагамі і пачаў абурацца, сцвярджаючы, што ён сам доктар. Працаўніца аптэкі выклікала міліцыю.

Мужчыну затрымалі, а канфіскаваны рэцэпт адправілі на судовую почырказнаўчую экспертызу.

«Па выніках экспертызы выяўленыя ўстойлівыя супадзенні агульных і прыватных прыкмет, якія ўтвараюць індывідуальную сукупнасць, дастатковую для высновы пра тое, што рукапісныя запісы ў графы рэцэпту ўнесеныя самім затрыманым», — расказалі ў ДКСЭ.

Изъятый у бывшего врача поддельный рецепт. Фото: ГКСЭ
Забраны ў былога доктара падроблены рэцэпт. Фота: ДКСЭ

Тады навапалачанін прызнаўся, што раней сапраўды працаваў доктарам у адной з установаў аховы здароўя Мінска, але звольніўся. Аднак, адыходзячы з працы, ён прыхапіў з сабой пусты бланк, а калі ўзнікла неабходнасць, «выпісаў» сам сабе рэцэпт на выдуманае імя.

Распачатая крымінальная справа.