Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Не змаглі нават падаць сігнал SOS. Расказваем пра найбуйнейшую марскую катастрофу мірнага часу: яна была нашмат страшнейшая за «Тытанік»
  2. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  3. Эксперты заподозрили, что Трамп не случайно приостановил обмен разведданными с Украиной, — вот их аргументы
  4. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  5. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  6. Курс даляра аказаўся ў вузкім калідоры: прагноз па валютах
  7. «Короткая скамейка запасных». Спросили у экспертов, почему Лукашенко снял прежнего премьера Головченко и назначил Турчина новым
  8. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  9. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
Читать по-русски


Папулярны трэвел-блогер Лука Пфердменгес з Германіі пабываў ва ўсіх краінах Еўропы і назваў Daily Mail пяцёрку найлепшых і найгоршых, на яго думку, месцаў для падарожжаў на кантыненце. У «кепскі» спіс трапіла Беларусь — але не з тых прычын, пра якія можна падумаць у першую чаргу.

Вуліца Няміга, Мінск, 4 траўня 2019 года. Фота: TUT.BY

23-гадовы Лука Пфердменгес — нямецкі інфлюэнсер з больш чым 2 млн падпісчыкаў у TikTok і прафесійны жанглёр. Ён уваходзіць рэйтынг перспектыўнай моладзі да 30 гадоў у катэгорыі «Спорт і гульні», які складае Forbes, і марыць стаць самым маладым чалавекам, які наведаў усе краіны свету.

Прынамсі ў Еўропе Лука пабываў ужо ва ўсіх 44 дзяржавах. У пяцёрцы сваіх любімых месцаў для падарожжаў на кантыненце ён назваў Партугалію, Кіпр, Іспанію, Аўстрыю і Харватыю. На думку блогера, усе яны папулярныя не без прычыны.

Тлумачачы сваю сімпатыю да Кіпра і Іспаніі, немец расказаў, што любіць цёплы клімат і міжземнаморскую кухню, а на Кіпры ў дадатак вельмі прыемныя людзі. Што да Партугаліі, то яе сталіца Лісабон — улюбёны горад Пфердменгеса, а ў Харватыі «вельмі высокія стандарты пляжаў».

У дадатак да гэтага спісу Лука параіў падарожнікам пабываць у месцах, якія ён назваў «схаванымі жамчужынамі» Еўропы: гэта Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Славенія, Талін, Рыга, Албанія, Косава і Сербія, а таксама сталіца Босніі і Герцагавіны Сараева.

Таксама немец назваў пяцёрку сваіх найменш любімых еўрапейскіх краін. Адразу некалькі з іх трапілі туды з прычыны ізаляванасці, у тым ліку Беларусь.

«Мне вельмі спадабалася ў Мінску, але туды вельмі цяжка дабрацца, і гэта адзіная па-сапраўднаму ізаляваная краіна на кантыненце», — так блогер адгукнуўся пра Беларусь.

Праз цяжкадаступнасць яго расчаравала і карлікавая дзяржава Сан-Марына, з усіх бакоў аточаная Італіяй. Да таго ж, са словаў немца, «там няма чаго рабіць — можна ўсё паглядзець за некалькі гадзін».

Бельгію Лука раскрытыкаваў за тое, што там «зімой занадта шэра і холадна», а Ліхтэнштэйн — не толькі за тое, што туды цяжка трапіць, але і за дарагоўлю. Таксама Пфердменгесу не спадабаліся высокія цэны ў Фінляндыі.

Ды і наогул, паводле яго, краіны Паўночнай Еўропы — «не для эканомных падарожнікаў»: кароткая паездка ў таксі там можа абысціся ў 30−40 еўра. А вось у Вялікабрытаніі «самае кепскае надвор’е».

Блогера таксама спыталі, якія дзяржавы на кантыненце ён мог бы назваць «ашаламляльнымі». На яго думку, гэта Турцыя і зноў жа Беларусь — «бо яны моцна адрозніваюцца ад большасці еўрапейскіх краін».

«Гэтыя месцы бліжэйшыя за ўсё да культурнага шоку, чым усё астатняе ў Еўропе», — мяркуе немец.

Ён не ўдакладніў, што менавіта так моцна шакавала яго ў Беларусі. І не згадаў ні беспрэцэдэнтных рэпрэсій, якія адбываюцца ў нашай краіне, ні той факт, што Мінск падтрымлівае суседнюю Расію ў вайне з Украінай.

Калі Лука пабываў у Беларусі, невядома. Аднак у анонсе адной са сваіх кніг ён сцвярджае, што падчас падарожжа ў нашую краіну гутарыў з «антыўрадавымі дэманстрантамі» — так што, імаверна, гэта адбылося ўжо пасля выбараў 2020 года.

Чытайце таксама