Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Не только война в Украине. В России заявили о двух «параллельных» переговорах с США — что обсуждают на вторых
  2. В Германии завершились выборы. По данным экзитполов, ультраправые заняли второе место
  3. СМИ: США потребовали от Украины отозвать резолюцию в ООН с осуждением российского вторжения
  4. Душил, насиловал и убивал, срезая с жертв нижнее белье. Рассказываем о маньяке из Гродно, которого упустили в Беларуси
  5. «Нам без разницы, чьи это аппараты». Беларусский полковник объяснил, почему военные молчат о сбитых над Гомельщиной беспилотниках
  6. Зеленский заявил о готовности уйти с поста президента
  7. Власти ударят по частникам, введут новшества по мобильной связи и онлайн-торговле и требуют отчитаться по налогам. Изменения марта
  8. «Редкоземельные металлы, нефть и все, что сможем получить»: Трамп заявил, что еще хочет взамен «вложенных в Украину денег»
Читать по-русски


Мінадукацыі абяцае з 1 студзеня 2024 года павысіць заробкі некаторым педагагічным работнікам. Гэта прадугледваюць планы ўрада. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

З 1 студзеня прадугледжанае павышэнне зарплаты на 15% ад акладу ўсім катэгорыям педагагічных работнікаў. Гэта закране кіраўнікоў з ліку педагогаў, настаўнікаў дзіцячых школ мастацтваў, настаўнікаў-дэфектолагаў, выхавальнікаў груп падоўжанага дня і некаторых іншых.

Настаўнікам сярэдніх школ і спецыяльнай адукацыі заробак падымуць на 22% ад акладу.

Таксама з Новага года на 5% ад акладу павысяць зарплату кіраўнікам і спецыялістам з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу.

Будзе прызначаная даплата за складанасць выкананай працы для наступных катэгорый:

  • 30% ад базавай стаўкі — выхавальнікам, выхавальнікам дашкольнай адукацыі, якія ажыццяўляюць персанальнае суправаджэнне навучэнцаў з разладамі аўтыстычнага спектру;
  • 20% ад базавай стаўкі — памочнікам выхавальніка пры аказанні дапамогі ў суправаджэнні навучэнцаў з парушэннямі функцый апорна-рухальнага апарата з выяўленымі парушэннямі перамяшчэння, невідушчых навучэнцаў, а таксама навучэнцаў з парушэннямі маўлення, з цяжкасцямі ў навучанні, тых, што маюць парушэнні паводзін.