Міністр адукацыі прыдумаў, як замацаваць моладзь на месцах: «Кратна падняць суму кампенсацыі за неадпрацоўку па размеркаванні»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Кратна падняць суму кампенсацыі маладым спецыялістам у выпадку неадпрацоўкі па размеркаванні прапанаваў міністр адукацыі Андрэй Іванец па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі з рэктарамі ВНУ. На яго думку, гэта дазволіць «замацаваць моладзь на працоўных месцах», піша БЕЛТА.

Андрей Иванец. Фото: ОНТ
Андрэй Іванец. Фота: АНТ

— Прапануем кратна падняць суму кампенсацыі маладым спецыялістам у выпадку неадпрацоўкі па размеркаванні, а ў нейкіх выпадках, можа быць, цалкам адысці ад магчымасці кампенсацыі выдаткаў за навучанне, — сказаў Іванец, пры гэтым не растлумачыўшы, якімі метадамі плануецца трымаць на месцах маладых спецыялістаў, якія і па размеркаванні працаваць не хочуць, і «адкупіцца» не могуць.

Сваю пазіцыю кіраўнік Міністэрства адукацыі растлумачыў тым, што «скончыўшы ўніверсітэт, ты мусіш стаць спецыялістам, а для гэтага мінімум два гады ты мусіш адпрацаваць па сваёй прафесіі»:

— Па асобных спецыяльнасцях, магчыма, мае сэнс разгледзець павелічэнне тэрмінаў адпрацоўкі маладымі спецыялістамі, у тым ліку і мэтавікамі.

Чытайце таксама