Рэктар рэгіянальнай ВНУ паскардзіўся на Мінск, які «засмоктвае» найлепшых выпускнікоў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Сталічныя ВНУ выцягваюць з рэгіёнаў найлепшых выпускнікоў. Тыя атрымліваюць дыплом і на малую радзіму не вяртаюцца. На праблему ў эфіры СТБ звярнуў увагу рэктар Баранавіцкага дзяржуніверсітэта Аляксандр Унсовіч.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Спікер падкрэсліў, што кадры, якія паступаюць у рэгіянальныя навучальныя ўстановы, застаюцца, а вось у выпускнікоў, якія адпраўляюць дакументы ў сталіцу, адзначаецца іншая тэндэнцыя.

— Калі выпускнік сыходзіць з рэгіёна ў галоўную ВНУ краіны, то я не думаю, што мы атрымаем яго пасля заканчэння ўніверсітэта, — сказаў Унсовіч.

— То-бок Мінск засмоктвае і ўсё? — удакладніў прапагандыст Кірыл Казакоў.

— Сёння ёсць такая праблема. Усё ж гэта сталіца. Для моладзі гэта і прывабна, і сёння прэстыж найбуйнейшых ВНУ краіны зразумелы, — адзначыў рэктар БарДУ.