Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Новы прэм'ер-міністр краіны паабяцаў, што ніякай істотнай карэкцыі эканамічнага курсу не будзе
  2. Стала вядома, хто здзейсніў маштабную кібератаку на X. Маск сцвярджаў, што сляды вядуць ва Украіну
  3. Лукашэнка заўважыў у аднаго з топ-чыноўнікаў «прэзідэнцкія схільнасці»
  4. Аднаўленне ваеннай дапамогі, неадкладнае спыненне агню: пра што дамовіліся ЗША і Украіна на першай сустрэчы па міры
  5. Россия, «конечно, вторглась»: вице-президента США Вэнса возле дома заставили отвечать на вопросы об Украине
  6. Курс даляра аказаўся ў вузкім калідоры: прагноз па валютах
  7. Эксперты называют ложными публичные заявления Кремля о том, что Россия хочет мира, и приводят доказательства этому
  8. «Хавалі адны берцы». Чаму загінулы ва Украіне беларус пайшоў ваяваць на баку Расіі
  9. Сталіца Расіі зазнала самую маштабную атаку беспілотнікаў з пачатку вайны
  10. «У нас іншага шляху не было». Пагаварылі з экс-сілавіком, які перасякаўся з генпракурорам Шведам і быў паранены на пратэстах 2020-га
  11. «Кароткая лаўка запасных». Спыталі ў экспертаў, чаму Лукашэнка зняў ранейшага прэм'ера Галоўчанку і прызначыў Турчына новым
  12. КГК пожаловался Лукашенко на торговые сети, которые создают свои пекарни и конкурируют с хлебозаводами
  13. Лукашэнка зняў з пасады Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам больш за 10 гадоў, і назваў прозвішча новага прэм'ера
  14. Карпянкоў патлумачыў, чаму дроны «часам падаюць на тэрыторыі Беларусі», — ясней не стала
  15. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы ад амбасадараў дзевяці краін. Хто ў спісе
Читать по-русски


Камандзір аднаго з падраздзяленняў ЧВК Вагнера Андрэй Мядзведзеў, які ўцёк у Нарвегію, заявіў CNN, што на ўцёкі адважыўся праз жорсткасць, сведкам якой ён стаў ва Украіне. Аднак адмовіўся расказваць, што зрабіў ён сам, ваюючы ў гэтай краіне.

Скриншот видео
Скрыншот відэа

«Яны збіралі тых, хто не хацеў ваяваць, і расстрэльвалі іх на вачах у пачаткоўцаў, — расказаў Мядзведзеў у эфіры CNN. — Прывялі двух зняволеных, якія адмовіліся ісці ваяваць, расстралялі іх на вачах ва ўсіх і закапалі проста ў траншэях, выкапаных навабранцамі».

Мядзведзеў кажа, што пайшоў у ПВК добраахвотнікам і менш чым праз 10 дзён пасля падпісання кантракта ў ліпені апынуўся ва Украіне. Ваяваў пад Бахмутам у Данецкай вобласці. Падпарадкоўваўся непасрэдна заснавальнікам групы Дзмітрыю Уткіну і алігарху Яўгену Прыгожыну.

Паводле Мядзведзева, у «вагнераўцаў» не было стратэгіі, планы прыдумлялі на хаду.

«Ніякай тактыкі не было наогул. Мы проста атрымлівалі інфармацыю пра пазіцыі праціўніка… Не было ніякіх канкрэтных загадаў. Мы самі планавалі, як будзем дзейнічаць, крок за крокам. Хто будзе адкрываць агонь, якія будуць змены… Як усё атрымаецца — гэта была нашая праблема», — расказаў ён.

Ужо на шосты дзень знаходжання ва Украіне ён зразумеў, што не хоча вяртацца сюды пасля ратацыі. Мядзведзеў кажа, што людзей выкарыстоўвалі, як гарматнае мяса, трупаў рабілася ўсё больш і больш. На змену забітым прыходзілі новыя завербаваныя зэкі, якія таксама гінулі.

Сем’ям завербаваных зняволеных у выпадку іх гібелі абяцалі кампенсацыі ў памеры пяці мільёнаў расійскіх рублёў (71 тыс. даляраў ЗША), але насамрэч «ніхто не хацеў плаціць такія грошы», сказаў Мядзведзеў. Ён сцвярджае, што многія расіяне, якія загінулі ў баях ва Украіне, «проста абвешчаныя зніклымі без вестак».

Прыгожына Мядзведзеў назваў «д'яблам», заявіўшы, што калі б той сапраўды быў рускім патрыётам, то ўзяў бы стрэльбу і пайшоў з салдатамі. Пры гэтым былы вагнеравец заявіў, што не хоча каментаваць тое, што рабіў ён сам, ваюючы ва Украіне.

CNN адзначае, што Мядзведзеў часам быў эмацыйны, кажучы, што бачыў мужнасць з абодвух бакоў.

«Ведаеце, я бачыў мужнасць з абодвух бакоў, і з украінскага, і нашых хлопцаў таксама… Я проста хачу, каб яны гэта ведалі», — сказаў ён.

Расказаў Мядзведзеў і пра свае ўцёкі. Па яго словах, пасля дэзерцірства з войска яму «не менш за дзесяць разоў» удавалася пазбегнуць арышту. У яго было фальшывае журналісцкае пасведчанне на выпадак, калі спыніць паліцыя і захоча праверыць дакументы. У Нарвегію ён пераправіўся па замерзлым возеры, выкарыстоўваючы белы камуфляж.

Скриншот видео
Скрыншот відэа

Мядзведзеў заявіў, што хоча падзяліцца сваёй гісторыяй, каб дапамагчы прыцягнуць да адказнасці Прыгожына і Пуціна.

На пытанне, ці баіцца ён, што яго можа спасцігнуць лёс Яўгена Нужына, забітага кувалдай за тое, што здаўся ў палон, Мядзведзеў адказаў:

— Я б проста сказаў, што гэта зрабіла мяне больш смелым і рашучым, каб сысці.

Нагадаем, раней у відэа, якое апублікаваў праваабарончы праект «Гулагу.нет», Мядзведзеў казаў, што ў яго ёсць відэа пакарання наймітаў у Алчэўску Луганскай вобласці. На гэтых кадрах, як расказаў Мядзведзеў, караюць смерцю двух зняволеных за адмову ваяваць.