Карпенка адказаў на абурэнне Бондаравай з нагоды бюлетэняў на беларускай мове, а тая зноў абурылася
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка нагадаў, што ў краіне дзве дзяржаўныя мовы — беларуская і руская, і афармленне бюлетэняў на беларускай мове цалкам адпавядае заканадаўству. Ён таксама параіў тым, хто абураны гэтым фактам, прыйсці на выбарчы ўчастак і прагаласаваць, перадае Sputnik. Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў адказ на гэта паабяцала падаць скаргу.

Ольга Бондарева и Игорь Карпенко. Коллаж «Зеркала»
Вольга Бондарава і Ігар Карпенка. Калаж «Люстэрка»

Паводле Карпенкі, інфармацыя пра кандыдатаў на рускай мове будзе размешчаная на стэндах на выбарчых участках.

«Грамадзяне Беларусі вывучаюць абедзве дзяржаўныя мовы ў школах і іншых навучальных установах, таму звесткі ў бюлетэнях не мусяць выклікаць цяжкасцяў», — адзначыў Карпенка.

Ён таксама заклікаў грамадзян, якія дэманструюць «непатрэбную актыўнасць» з нагоды мовы бюлетэняў, загадзя азнаёміцца з інфармацыяй пра кандыдатаў і зрабіць усвядомлены выбар.

Праўладная актывістка Вольга Бондарава, якая раней публікавала ў сваім тэлеграм-канале меркаванні сваіх паплечнікаў пра незадаволенасць бюлетэнямі на беларускай мове, а таксама сама выступала супраць гэтага, адрэагавала на словы Карпенкі.

Яна назвала рашэнне ЦВК «дыскрымінацыяй рускай мовы» і выказала меркаванне, што друк бюлетэняў толькі на беларускай мове ігнаруе правы рускамоўнай большасці.

«Замест раўнапраўнага выкарыстання абедзвюх дзяржаўных моваў мы бачым мэтаскіраванае ігнараванне адной з іх», — адзначыла Бондарава.

Яна таксама заявіла, што збіраецца падаць скаргу ў выпадку, калі бюлетэнь будзе толькі на беларускай мове.

Згодна з Выбарчым кодэксам, дакументацыя па выбарах афармляецца на беларускай ці рускай мове. Аднак у апошнія гады ЦВК нязменна выбірае беларускую мову для бюлетэняў.