На таргі выставілі нерухомасць аднаго з экс-прэтэндэнтаў у прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


На электронным аўкцыёне «БелЮрЗабяспечанне» выставілі на таргі нерухомасць Валерыя Цапкалы — трохпакаёвую кватэру з машына-месцам у Мінску.

Трехкомнатная квартира с машино-местом Валерия Цепкало выставлена на торги. Фото: "БелЮрОбеспечение"
Трохпакаёвая кватэра з машына-месцам Валерыя Цапкалы выстаўленая на таргі. Фота: «БелЮрЗабяспечанне»

Трохпакаёўка знаходзіцца на восьмым паверсе ў доме № 5 на вуліцы Чарнышэўскага, гэта недалёка ад станцый метро «Акадэмія навук» і «Парк Чалюскінцаў». Агульная плошча жылля — 103,7 м2. У кватэры зарэгістраваны адзін чалавек.

В первом подъезде дома №5 на улице Чернышевского находится квартира Валерия Цепкало. Фото: агентство недвижимости "Час пик"
У першым пад’ездзе дома № 5 на вуліцы Чарнышэўскага знаходзіцца кватэра Валерыя Цапкалы. Фота: агенцтва нерухомасці «Час пик»

Паведамляецца, што ў кватэры ёсць убудаваныя шафы, кандыцыянер, кухонны гарнітур, выцяжка, варачная панэль.

Трехкомнатная квартира с машино-местом Валерия Цепкало выставлена на торги. Фото: "БелЮрОбеспечение"
Трохпакаёвая кватэра з машына-месцам Валерыя Цапкалы выстаўленая на таргі. Фота: «БелЮрЗабяспечанне»
Трехкомнатная квартира с машино-местом Валерия Цепкало выставлена на торги. Фото: "БелЮрОбеспечение"
Трохпакаёвая кватэра з машына-месцам Валерыя Цапкалы выстаўленая на таргі. Фота: «БелЮрЗабяспечанне»
Трехкомнатная квартира с машино-местом Валерия Цепкало выставлена на торги. Фото: "БелЮрОбеспечение"
Трохпакаёвая кватэра з машына-месцам Валерыя Цапкалы выстаўленая на таргі. Фота: «БелЮрЗабяспечанне»

Разам з жыллём прадаецца паркавальнае месца на падземнай аўтастаянцы.

Даўжніком называецца Цапкала Валерый Вільямавіч. Адзначаныя абцяжаранні: арышт следчых органаў, забарона рэгістрацыйных дзеянняў рэгістравальнага органа, судовага выканаўцы.

Трехкомнатная квартира с машино-местом Валерия Цепкало выставлена на торги. Фото: "БелЮрОбеспечение"
Трохпакаёвая кватэра з машына-месцам Валерыя Цапкалы выстаўленая на таргі. Фота: «БелЮрЗабяспечанне»
Трехкомнатная квартира с машино-местом Валерия Цепкало выставлена на торги. Фото: "БелЮрОбеспечение"
Трохпакаёвая кватэра з машына-месцам Валерыя Цапкалы выстаўленая на таргі. Фота: «БелЮрЗабяспечанне»

Пачатковы кошт маёмасці — 358 442 рублі 20 капеек. Аўкцыён мае адбыцца 27 лютага.

Трехкомнатная квартира с машино-местом Валерия Цепкало выставлена на торги. Фото: "БелЮрОбеспечение"
Трохпакаёвая кватэра з машына-месцам Валерыя Цапкалы выстаўленая на таргі. Фота: «БелЮрЗабяспечанне»

Нагадаем, Валерый Цапкала ў мінулым кіраваў беларускім Паркам высокіх тэхналогій. Для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ён сабраў ініцыятыўную групу, ездзіў па краіне. Аднак ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі праз тое, што сабраных подпісаў пасля праверкі аказалася менш за сто тысяч. Калі палітыка не дапусцілі да ўдзелу ў выбарах, яго жонка Вераніка далучылася да аб’яднанага штабу Святланы Ціханоўскай.

Валерый Цапкала пакінуў краіну ў ліпені 2020 года, асцерагаючыся пераследу. 9 жніўня з Беларусі з’ехала і Вераніка. Сям’я Цапкалаў асталявалася ў Латвіі.

На радзіме Валерыя Цапкалу завочна асудзілі на 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама