План «Перамога» — усё? Крыніцы сцвярджаюць, што на польскай барахолцы прадаюцца рэчы, набытыя для яго ўдзельнікаў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


На польскім сайце прыватных абвестак з’явіліся дзясяткі «вайсковых» лотаў ад аднаго карыстальніка: тактычныя камізэлькі, гумовыя кулі, нажы, аднаразовыя кайданкі і многае іншае. Дзве не звязаныя паміж сабой крыніцы паведамілі «Люстэрку», што ў мінулым гэтыя прадметы былі набытыя арганізацыяй BYPOL для патрэбаў плана «Перамога». Расказваем, што нам удалося даведацца пра распродаж.

Тактический жилет и резиновые пули, выставленные на продажу на площадке OLX. Фото из объявления
Тактычная камізэлька і гумовыя кулі, выстаўленыя на продаж на пляцоўцы OLX. Фота з абвесткі

У жніўні 2024 года карыстальнік пад нікам Aliaksandr апублікаваў на пляцоўцы OLX больш за 50 абвестак.

Самы дарагі лот — спадарожнікавыя тэлефоны Iridium 9555. Прадавец напісаў, што мае сем такіх прыладаў і хоча за кожную 3900 злотых (больш за 3200 беларускіх рублёў паводле курсу НБРБ на 2 верасня 2024 года).

Спутниковый телефон Iridium, выставленный на площадке OLX. Скриншот объявления
Спадарожнікавы тэлефон Iridium, выстаўлены на пляцоўцы OLX. Скрыншот абвесткі

У продажы таксама ёсць:

Товары, опубликованные пользователем Aliaksandr на площадке OLX. Скриншот объявлений
Тавары, апублікаваныя карыстальнікам Aliaksandr на пляцоўцы OLX. Скрыншот абвестак

Гэты ж карыстальнік прадае разнастайныя прадметы для офіса і побыту: маніторы, ноўтбук, мікрафоны, прынтар, камеру, крэслы, настольную лямпу і нават невялікае смеццевае вядро.

На момант публікацыі актыўная 51 абвестка. Чатыры тавары ўжо купілі раней, яшчэ адзін, тактычная камізэлька, перастаў быць даступным у працэсе падрыхтоўкі гэтага тэксту.

Як падлічыла «Люстэрка», агульны кошт тавараў у продажы перавышае 50 тысяч злотых (больш за 41 тысячу беларускіх рублёў).

Прадавец абсталявання — карыстальнік пад нікам Aliaksandr — не пакінуў свайго тэлефона для сувязі з пакупнікамі. Журналістка «Люстэрка» даслала праз унутраны мэсэнджар платформы OLX паведамленне з просьбай звязацца і ўдакладніць дэталі.

— Прашу заплаціць праз OLX, і я адпраўлю вам пасылку, — каротка напісаў аўтар.

«Гэта ўсё экіпіроўка для спецгрупаў у Беларусь»

Крыніца, якая звярнулася ў рэдакцыю «Люстэрка», сцвярджае, што пазнала выстаўленае на продаж абсталяванне. Паводле яе, гэтыя рэчы раней былі закупленыя для патрэбаў плана «Перамога», да якога крыніца ў мінулым мела дачыненне.

— Гэта ўсё экіпіроўка для спецгрупаў у Беларусь: спадарожнікавыя тэлефоны, рацыі лічбавыя, — заявіў суразмоўца. На яго думку, гэтыя прадметы можна было ахвяраваць на патрэбы вайскоўцаў ва Украіне, а не прадаваць.

Іншая крыніца, якая таксама ў мінулым была звязаная з планам «Перамога», на просьбу «Люстэрка» вывучыла тавары — і пацвердзіла, што яны закупляліся для спецгрупаў. Суразмоўца звярнуў увагу на некалькі момантаў.

Па-першае, у абвестцы пра продаж рацыі на фота відаць спецыфічная налепка «Прг». Такая была і на рацыі, якую закуплялі для плана «Перамога».

Рация с наклейкой «Прг». Скриншот объявления с OLX 
Рацыя з налепкай «Прг». Скрыншот абвесткі з OLX

Па-другое, на адным з фота тактычных камізэлек на этыкетцы ручкай напісана «Таран». Абедзве нашыя крыніцы сцвярджаюць, што гэта пазыўны аднаго з байцоў атрада «Атам"(падраздзяленне палка Каліноўскага, якое было сфармаванае з чальцоў BYPOL і ўдзельнікаў плана «Перамога»).

Тактический жилет с надписью «Таран», выставленный на продажу на площадке OLX. Скриншот объявления 
Тактычная камізэлька з надпісам «Таран», выстаўленая на продаж на пляцоўцы OLX. Скрыншот абвесткі

«Люстэрка» паспрабавала звязацца з Таранам, аднак ён адмовіўся ад кантакту з журналістамі. Цяпер абвестка з пазыўным выдаленая, аднак мы паспелі зрабіць скрыншоты.

Што кажуць у BYPOL і Офісе Святланы Ціханоўскай?

«Люстэрка» паспрабавала звязацца з кіраўніком BYPOL Аляксандрам Азаравым, каб даведацца, ці сапраўды гэтыя прадметы купляліся для плана «Перамога» і калі так — навошта спатрэбілася іх прадаваць. Аднак ён не адказаў на званкі і просьбы даць каментар, паведаміўшы, што знаходзіцца ў адпачынку да 14 верасня.

Таксама «Люстэрка» спрабавала звязацца з іншым публічным прадстаўніком арганізацыі Станіславам Лупаносавым. Але на нашыя званкі і паведамленні ён не адказаў.

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў каментары «Люстэрку» заявіў, што Офіс не мае дачынення да маёмасці BYPOL, прызначанай для плана «Перамога».

— Спадар Азараў быў зняты з пасады ў Кабінеце больш за год таму і не мае дачынення да працы Офіса і Кабінета. Доступаў да чат-боту плана «Перамога» быў пазбаўлены. Наконт маёмасці, якая выстаўленая на продаж, — у нас няма ніякай інфармацыі. Мы чакаем ад Аляксандра Азарава тлумачэнняў, — заявіў Франак Вячорка.